Бюджэтнікам падвышаюць заробкі

З 1 студзеня 2013 года тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый павялічыцца на 15 000 рублёў і будзе складаць 240 000 рублёў.
Средняя зарплата за первое полугодие в Витебске составила около 360 долларов. Фото photo.bymedia.net

Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 28 сьнежня 2012 № 1230.
Гэта пастанова прынята ў мэтах далейшага павышэння ўзроўню аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, пакупніцкай здольнасці іх заработнай платы, а таксама частковага аднаўлення дыферэнцыяцыі ў аплаце працы работнікаў названай сферы,— паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Мяркуецца, што рэалізацыя пастановы дасць магчымасць павысіць заработную плату па бюджэтнай сферы ў сярэднім на 6,7%.

Адначасова з павышэннем тарыфнай стаўкі першага разраду зменяцца памеры карэкціруючых каэфіцыентаў, што прымяняюцца да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў, якія тарыфікуюцца 11 - 21 разрадамі. Адпаведнае рашэнне па гэтым пытанні ў бліжэйшы час будзе прынята Мінпрацы і сацабароны. Такое ўдасканаленне дасць магчымасць узмацніць дыферэнцыяцыю ў аплаце працы работнікаў бюджэтнай сферы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ