“А мы вельмі рады, што ў нас Каляды!”

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”.
У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

У творчым спаборніцтве ўдзельнічалі пяць калектываў: Віцебскі раённы цэнтр рамёстваў “Адраджэнне”, Варонаўскі, Акцябрскі, Сушчоўскі, Капцянскі сельскія Дамы культуры. Усе яны прадставілі сваю варыяцыю, як калядавалі нашы продкі.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

Званне лаўрэата конкурсу журы ў выніку прысудзіла капцянцам. Астатнія ўдзельнікі атрымалі ганаровыя дыпломы.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

Аднак у гледачоў былі свае сімпатыі. Так, карэспандэнты “ННВ” найбольш упадабалі самадзейных артыстаў з Сушчова. У іх была вельмі каларытная і харызматычная вядучая, якая пазнаёміла ўсіх са старажытнымі каляднымі забавамі. Улетку нашым продкам было не да гульняў, таму адпычываць ды гулі гуляць яны маглі толькі на зімовыя святкі. Практычна ўсе калядныя гульні мелі эратычны характар – бо ў гэты час хлопцы і дзяўчаты прыглядалі сабе пару, каб увосень ажаніцца. “Падчас гульняў на Каляды моладзь вельмі шмат цалавалася, гэта быў сапраўдны час пацалункаў”, – з усмешкай раз-пораз нагадвала вядучая, пакуль кавалеры і іхнія паненкі шукалі на сцэне сабе пару.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

Досыць яркі нумар паказалі супрацоўнікі Віцебскага раённага цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”. Яны калядавалі не толькі з традыцыйнымі казой і мядзведзем, але і з буслікам. Аказваецца, гэту птушку, якая нібыта прадказвае лёс, водзяць на Каляды жыхары Гомельшчыны.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

Агляд-конкурс праходзіў у межах раённай праграмы па папулярызацыі і вывучэнні народных традацый “Адвечнае”.

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

У Доме культуры пасёлка Акцябрскі сёння адбыўся раённы агляд-конкурс народных абрадаў “Зімовыя святкі”. Фота Сержука Серабро

Меткі: ,

Чытайце яшчэ