Чалавек года Віцебска-2012

Народныя навіны Віцебска” традыцыйна прапануюць чытачам падвесці вынікі і вызначыць найбольш выбітную асобу 2012 года. Рэдакцыя выбірае намінантаў сярод людзей, якія найбольш спрыялі гораду і яго вядомасці, а таксама яны павінны фігураваць у навінах нашага выдання.

Павел Гарадноў — чалавек і інвестар. Камандор прыехаў у Віцебск у белых штанах і паабяцаў губернатару Аляксандру Косінцу ператварыць горад у цэнтр авіяперавозак. На жаль, праз некалькі месяцаў створаная камандорам кампанія “Вітавія” засталася без грошай, а чэшскія самалёты так і не прыляцелі ў віцебскі аэрапорт.

Подписание инвестиционного договора в Витебском облисполкоме. Courtesy photo

Сяргей Каваленка — чалавек і сцяг. Віцебскі актывіст быў двойчы асуджаны за адзін учынак — вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. Трымаў шматдзённую галадоўку, некалькі месяцаў знаходзіўся ў зняволенні.

У Віцебску праходзіць суд над Сяргеем Каваленка. Фота Сержука Серабро

Любоў Кавалёва — чалавек і маці. Жанчына спрабуе вярнуць добрае імя свайму сыну — асуджанаму за тэракт у мінскім метро і растралянаму Уладзіславу Кавалёву. Таксама яна дамагаецца выдачы яго цела.

Любоў Кавалёва атрымала ліст пра страту свайго сына Уладзіслава. Фота Сержука Серабро / Lyubov Kovalyova received a letter about execution of his son Vladislav. Photo Serge Serebro

Кірыл Кулікоў і Станіслаў Рабунскі — людзі і мастакі. Віцебскі творчы калектыў “Duedro” першым у Беларусі пачаў ствараць на вуліцах малюнкі з ілюзіяй аб’ёмнасці. У скарбонцы хлопцаў ужо шмат працаў і ўзнагарода міжнароднага конкурса.

Аляксандр Міта — чалавек і рэжысёр. Вярнуў на некалькі месяцаў у Віцебск Марка Шагала, ператварыўшы горад у здымачную пляцоўку фільма пра нашага славутага земляка.

Ігар Пастноў — чалавек і доктар. Дзіцячы ўрач з Віцебска, якога звольнілі з парцы з-за вострай крытыкі кіраўніцтва вобласці, у першую чаргу — асабіста Аляксандра Косінца. Ролік з відэазваротам доктара Пастнова да губернатара стаў самым праглядаемым сярод відэазапісаў “ННВ” — за некалькі дзён ён набраў больш за 20 000 праглядаў.

Игорь Постнов

Чытачы “Народных навінаў Віцебска” выбіраюць “Чалавека года” ўжо ў пяты раз. У папярэднія гады гэтым званнем былі ўганараваныя бізнэсмен і культурны дзеяч Гарык Аганджанян (2011), студэнтка ЕГУ Кася Сцяпанава (2010), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2012?

  • Любоў Кавалёва (35%, Галасоў: 293)
  • Сяргей Каваленка (24%, Галасоў: 199)
  • Кірыл Кулікоў і Станіслаў Рабунскі (16%, Галасоў: 137)
  • Ігар Пастноў (13%, Галасоў: 111)
  • Аляксандр Міта (9%, Галасоў: 74)
  • Павел Гарадноў (3%, Галасоў: 25)

Усяго галасоў: 839

Loading ... Loading ...
Меткі: , , , , , , , ,

Чытайце яшчэ