Апытанне «ННВ»: больш паловы жыхароў Віцебска зарабляюць меней за 300 долараў
Згодна апытанню, праведзенаму на сайце “Народных навінаў Віцебска” ў снежні 2012 года, 55% жыхароў Віцебска, адказаўшых на апытанне, зарабляюць не больш за 300 долараў у месяц. Прычым у 9% з іх заробак дасягае толькі 100 долараў.
24% маюць заробак у межах вядомых 500 долараў, але толькі 5% адзначылі, што яны атрымалі абяцаныя губернатарам 580 долараў.
7% віцяблян за месяц зарабляюць да 1000 долараў, трохі болей рэспандэнтаў — 9% — здолелі пераадолець гэтую мяжу.
Усяго ў апытанні, якое цягнулася каля месяца, прынялі ўдзел 502 чытачы “Народных навінаў Віцебска”.
Які ў вас заробак ці месячны даход?
- Да 300$ (46%, Галасоў: 231)
- Да 500$ (24%, Галасоў: 118)
- Да 100$ (9%, Галасоў: 47)
- Вышэй 1000$ (9%, Галасоў: 45)
- Да 1000$ (7%, Галасоў: 35)
- 580$ (5%, Галасоў: 26)
Усяго галасоў: 502
