Мужчынскі баскетбольны клуб “Рубон” у родных сценах прыняў свайго бліжэйшага пераследавацеля па турнірнай табліцы – “Цмокі-Мінск”(2). Хоць першая чвэрць была за нашымі хлопцамі, але мінчукі ў гэтым паядынку здабылі два ачкі.
Пераломны момант у гульні наступіў у другім перыядзе, калі сталічная дружына завалодала ініцыятывай і далей утрымлівала лідарства дзесьці ў 7-9 ачкоў. Скончыўся паядынак з істотной розніцай – 64:82.
Падчас вялікага перапынка для аматараў баскетбола адміністрацыя клуба зладзіла конкурс на дакладнасць кідкоў. Сярод дарослых паўдзельнічаць у спаборніцтве жадаючых не знашлося. Каля кошыка сабраліся толькі дзеці.
Учора давялося адчуць, пры якой халадэчы нашы баскетбалісты трэніруюцца і праводзяць хатнія матчы. У адпаведнасці з артыкулам 49.7 рэгламента чэмпіяната Беларусі тэмпература на пляцоўцы павінна быць ад 14 да 27 градусаў цяпла. У гульнявым зале Віцебскага ЦСК яна ж складае 11 градусаў. Відаць, у мясцовай адміністрацыі стражайшая эканомія ў Год беражлівасці.