Народные новости Витебска

На двух азёрах Браслаўскага раёна абмежавалі аматарскае рыбалоўства

У Браслаўскім раёне на возеры Сяклы забароненая лоўля шчупака звычайнага, а на возеры Маруга — белага амура.

Абодва возеры знаходзяцца недалёка ад гарадскога пасёлка Відзы. Забарона на аматарскую лоўлю гэтых відаў рыб, згодна рашэнню Браслаўскага райвыканкама, будзе дзейнічаць да 1 снежня 2013 года.