І такое бывае
Не лепшы сюрпрыз прыпаднесла сваім заўзятарам мужчынская баскетбольная каманда “Рубон” у сустрэчы з аўтсайдарам першынства – магілёўскім “Барысфенам”.
Нашы хлопцы саступілі гэтаму суперніку, якога яшчэ не так даўно праходзілі без усялякіх праблем.
Пачыналася ўсё добра. Першая чвэрць за віцяблянамі. А з сярэдзіне наступнага перыяда гаспадарам у асноўным даводзілася даганяць гасцей.
Трэццюю чвэрць “Барысфен” не дазволіў завяршыць нічыёй. Секунд за 30 да сірэны магіляўчане рэалізавалі два кідкі з дальняй дыстанцыі і павялі ў ліку з розніцай у 6 ачкоў. Невялічкі адпачынак не пайшоў на карысць “Рубону”, які дазволіў апанентам і далей крочыць наперад – 55:69.
Падчас матча атрымаў траўму Аляксандр Дзяржаўцаў. Ёсць падазрэнне, што ў яго пералом пальца.
Сярод гэтага негатыву ёсць і пазітыўная навіна. Шэрагі “Рубона” павінен папоўніць абаронца “Гродна-93” Яўген Іваноў. Плануецца, што ён згуляе за віцебскі клуб ужо 25 студзеня супраць “БГУІР”.