Народные новости Витебска

У серыале “Звышнатуральнае” фігуруе Віцебск

13 серыя 8 сезону амерыканскага містычнага тэлесерэала “Звышнатуральнае” пачынаецца ў Віцебску ў 1944 годзе. Серыя называецца “Усе ненавідзяць Гітлера” і выйшла ў эфір 6 лютага 2013 года.

Згодна фабуле гэтай серыі, у Віцебску нацысты з акультнага “Таварыства Туле” займаюцца эксперыментамі над ваеннапалоннымі, каб навучыцца ажыўляць памерлых. Равіны ў гета ствараюць голема — штучнага чалавека з гліны — каб той знішчыў эксперыментатараў. У выніку напада голема камендант спальвае канцэнтрацыйны лагер, а сам знікае пры дапамозе магіі.

Ужо ў наш час галоўныя героі серыала Сэм і Дзін расследуюць смерць рабіна Баса, які раптоўна згарэў. Справа становіцца больш заблытанай, калі яны даведваюцца, што рабін займаўся даследаваннем нацысцкіх некрамантаў. На Сэма і Дзіна нападае голем, які, аказваецца, належыць ўнуку рабіна, Аарону. Голем з'яўляецца ключом да разгадкі, але Аарон не ведае, як ім кіраваць, з-за чаго ўсе знаходзяцца ў небяспецы.

«Звышнатуральнае» ( англ. Supernatural ) — амерыканскі тэлесерыял , створаны Эрыкам Крыпке, які распавядае пра двух братоў — паляўнічых за нячысцікамі, якія вандруюць па ЗША.