Народные новости Витебска

Жаночы чэмпіянат па футболе стартуе ў красавіку

У сталічным Доме футбола адбылося лёсаванне чэмпіяната краіны па футболе ў вышэйшай лізе сярод жаночых і мужчынскіх каманд.

Жаночае першынства вышэйшага дэвізіёна ў гэтым сезоне прыцярпела змены. Дзяўчаты правядуць чэмпіянат у два этапы. Пасля двух кругоў клубы падзеляцца на дзве групы. У першую ўвойдуць дружыны, якія зоймуць з 1 па 6 месца, у другую – з 7 па 9 суадносна.

Віцебскі жаночы футбольны клуб “Універсітэт” адкрые сезон 13 красавіка выяздной сустрэчай супраць чэмпіёна краіны – “Бабруйчанкі”. А першы хатні паядынак нашы дзяўчаты правядуць 19 красавіка. У госці да іх завітае магілёўская “Надзея-Днепр”. Першы этап нашы футбалісткі завершаць 20 жніўня ў гасцях у “Гомеля”.