Склад «зорак» вызначаны

У сталічным Палацы спорту 3 сакавіка пройдзе “Матч зорак” чэмпіяната Беларусі па баскетболе.

На мінскім паркеце пазмагаюца як мужчынскія, так і жаночыя каманды. Яны падзелены па прынцыпу “беларус” – “легіянер”. Склады стартавых “пяцёрак” і трэнероў каманд вызначаліся шляхам галасавання, якое праводзілі газета “Прессбол” і ”Беларуская федэрацыя баскетбола”.

Ад віцебскага “Рубона” на свяце баскетбола выступяць два гульца – Зміцер Акуліч і расійскі легіянер Антон Індрыкаў. Зміцер згуляе за “беларусаў”, а Антон за “легіянераў”. Зборную беларусаў будуць трэніраваць галоўны трэнер “Рубона” Руслан Байдакоў і Фёдар Радэнка з “Імпульс-БГУІР”.

Меткі:

Чытайце яшчэ