Сёння – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Сёння спаўняецца 24 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістану. У Віцебску па традыцыі пройдзе цырымонія ўскладання вянкоў да помніка воінам-інтэрнацыяналістам "Боль". На жалобны мітынг прыдуць удзельнікі той вайны, маці і сваякі загінуўшых, неабыякавыя да гэтай трагедыі гараджане.
На сцяне памяці каля помніка “Боль” – імёны 152 маладых хлопцаў, ураджэнцаў Віцебшыны, якія не вярнуліся з тых страшных баёў… Сярод іх шмат ваяроў 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і лётчыкаў 339-га палка ваенна-транспартнай авіяцыі. Першыя пахаванкі з далёкай усходняй краіны прыйшлі менавіта ў віцебскія дамы…
Гора ніколі не вымераць грашыма. Тым не менш у сувязі з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Віцебскі гарвыканкам вырашыў аказаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў памеры 500 тысяч рублёў – яе атрымаюць сем’і загінуўшых і атрымаўшых раненні “афганцаў”, якія пражываюць у Віцебску.