У Дзень святога Валянціна ў Віцебску адбыўся танцавальны флэшмоб
14 лютага ў Дзень святога Валенціна каля гарадской ратушы ў Віцебску прайшоў танцавальны флэшмоб.
Акцыю зладзіла моладзь, якая скаардынавалася праз сацыяльную сетку “Вконтакте”. У падзею запісаліся 266 чалавек, але ў танцы прыняло ўдзел толькі каля 20.