Фотафакт: У Віцебску перабудоўваюць помнік архітэктуры XIX стагоддзя

У Віцебску перабудоўваюць жылы двухпавярховы дом канца XIX стагоддзя, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі.
У Віцебску перабудоўваюць помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Фота Сержука Серабро

Будынку №19 на праспекце Фрунзэ надбудоўваюць 3-ці паверх або мансарду. Як бачна з фотаздымкаў на пачатку рэканструкцыі былі знішчаныя некаторыя элементы фасаду, зараз яны адноўленыя з сучаснай цэглы аднак астатняя частка новабуда робіцца з бетонных блокаў.

У Віцебску перабудоўваюць помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Фота Сержука Серабро

Дамы №13 (былая электрастанцыя трамвая, на рэканструкцыі), №17 і №19 (жылыя) пасля знішчэння двух будынкаў на пачатку праспекта Фрунзэ з’ўляюцца апошняй часткай старой забудовы былой Задунаўскай вуліцы.

Пачатак рэканструкцыі ў траўні 2012 года. Робіцца прыбудова ў двары будынка. Фота Сержука Серабро

Нажаль на будоўлі адсутнічае пашпарт аб’екта, таму цяжка сказаць каму цяпер належыць гэты будынак і хто вядзе працы.

Выгляд дома №19 па праспекце Фрунзэ да рэканструкцыі. Панарамы Яндэкса

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ