У Віцебску перабудоўваюць жылы двухпавярховы дом канца XIX стагоддзя, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі.
Будынку №19 на праспекце Фрунзэ надбудоўваюць 3-ці паверх або мансарду. Як бачна з фотаздымкаў на пачатку рэканструкцыі былі знішчаныя некаторыя элементы фасаду, зараз яны адноўленыя з сучаснай цэглы аднак астатняя частка новабуда робіцца з бетонных блокаў.
Дамы №13 (былая электрастанцыя трамвая, на рэканструкцыі), №17 і №19 (жылыя) пасля знішчэння двух будынкаў на пачатку праспекта Фрунзэ з’ўляюцца апошняй часткай старой забудовы былой Задунаўскай вуліцы.
Нажаль на будоўлі адсутнічае пашпарт аб’екта, таму цяжка сказаць каму цяпер належыць гэты будынак і хто вядзе працы.