У касцёле Святога Духа ў Віцебску (вуліца Чкалава, 5а) праводзяць імшу на англійскай мове. На такую літургію запрашаюць англамоўных гасцей горада, а таксама ўсіх зацікаўленых.
Англамоўная імша адбываецца штотыдзень, у нядзелю, пачатак а 17-й.
Акрамя Віцебска, літургіі па-англійску праходзяць яшчэ у трох беларускіх гарадах - Мінску, Гомелі і Гродне.