Добра пагасцілі
У нядзелю віцебскі міні-футбольны клуб “Вітэн” правёў чарговы тур нацыянальнага першынства ў гасцях у каманды, якая сёлета прэтэндуе на “бронзу” – у мінскага “Дарожніка”.
Сталічнаму клубу не ўдалося ўставіць віцяблянам палку ў колы на іхнім шляху да “золата”. Наша каманда перайграла апанентаў 1:4.
Пасля 20-ці тураў становішча ў верхняй часцы турнірнай табліцы выглядае так: першы – “Вітэн” (54 ачкі), другі – МАПІД (50 ачкоў), трэці – “Дарожнік” (43 ачкі). Да завяршэння чэмпіяната 10 тураў.