У Віцебску скончыўся адбор у рамках “Кірмашу праектаў”, які праводзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Запрашаем усіх зацікаўленых пазнаёміцца з прэзентацыямі тых ідэй, што будуць спрыяць развіццю культуры горада, а таксама абмеракаваць і дапамагчы вызначыць найлепшыя з іх
Выніковая прэзентацыя "Кірмашу праектаў", адбудзецца ў Віцебску 12 сакавіка ў УК "Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" (пр. Белабародава, 5). Пачатак у 18.00.
Каб падцвердзіць сваю прысутнасць, вам неабходна даслаць ліст на адрас: kirmash.vitsebsk@gmail.com, дзе патрэбна пазначыць ваша імя і прозвішча; арганізацыю, якую вы прадстаўляеце ці асноўны накірунак вашай дзейнасці.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” па віцебскім рэгіёне Уладзіміра Булаўскага, тэл.: +37529 8940517.
“Кірмаш праектаў” — гэта пляцоўка для абмеркавання ў фармаце “маланкавая размова” (lightning talk) культурніцкіх прапаноў, якім неабходная падтрымка ў канцэптуальнай дапрацоўцы, арганізацыі, пошуку самых розных рэсурсаў і партнёраў.