Масленіца ў Віцебску (дапоўнена праграма)
Вось амаль і скончыўся "блінны тыдзень" - Масленіца перад Вялікім постам. У гэты час бліны пякуць нават тыя, хто з-за сваёй занятасці робіць гэта ці не раз на год, і тыя, хто беражэ фігуру. А ў выходныя, 16-17 сакавіка, віцяблян запрашаюць на развітанне з Масленіцай аж на некалькі творчых пляцовак горада.
У Мазурына Масленіцу будуць святкаваць ў нядзелю, 17 сакавіка, з 11.00 да 16.00. У праграме - канцэрт, паказальнае выступленне конна-спартыўнага клуба «Каліпса», гульні, конкурсы з прызамі, спальванне масленічнага пудзіла, карагоды вакол вогнішча. Ну і, канешне, бліны. З самымі рознымі начынкамі.
Масленічныя гулянні таксама пройдуць:
16 сакавіка, субота
11.00 - пойма ракі Віцьба ў раёне пр.Люднікава
12.00 - пляцоўка каля дзіцячай мастацкай школы №3 "Маладзік" на Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 19
17 сакавіка, нядзеля
12.00-16.00 - "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" (вул.Чайкоўскага, 3)
12.00 - сквер каля КДЦ "Першамайскі" на Горкага, 120