Cуд над Сяргеем Каваленкам перанеслі на пятніцу (дапоўнена)

У Віцебску 25 сакавіка каля 20.30 затрыманы актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка.Сяргей Каваленка дома ў Віцебску пасля вызвалення з калоніі. Сергей Коваленко дома в Витебске после освобождения из колонии. Sergei Kovalenko at home in Vitebsk after his release from prison. Фота Сержука Серабро

Актывіста затрымалі за пераход дарогі ў неналежным месцы. Аднак у Першамайскім РАУС на яго склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкула аб дробным хуліганстве - за тое, што ён нібыта брыдкасловіў і размахваў рукамі.

Сёння на судзе Каваленка запатрабаваў адваката. Суд задаволіў гэту просьбу. Аднак, паколькі абаронца Каваленкі знаходзіцца ў Мінску, судовае пасяджэнне перанесена на пятніцу, паведамляе "Радыё Свабода".

Са снежня 2011 да верасня 2012-га Сяргей Каваленка знаходзіўся пад вартай па абвінавачванні ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Гэты прысуд быў вынесены яму ў траўні 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. Адразу пасля затрымання Каваленка абвясціў галадоўку пратэсту, якая доўжылася каля двух месяцаў з невялікімі перапынкамі. У лютага 2012 года Каваленка асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ