Сяргей Каваленка аштрафаваны на 1 мільён рублёў

29 сакавіка суддзя Першамайскага раённага суда Віцебска Валянціна Кісьмярожкіна, якую прызначылі замест пачаўшай працэс Наталлі Карабліной, прызнала Сяргея Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КААП).
У Віцебску праходзіць суд над Сяргеем Каваленка. Фота Сержука Серабро

Сведкамі ў судзе выступілі два міліцыянты, якія затрымлівалі спадара Каваленку. Па іх словах, апазіцыянер у нецэнзурнай форме адмовіўся сыйсці з праезджай часткі на тратуар, калі патруль зрабіў яму заўвагу. Затрыманага адвезлі на медычны агляд, і доктар, які яго абследваў, на падставе знешніх прыкмет засведчыў у судзе, што Сяргей Каваленка быў нецвярозы.

Нагадаем, што актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы 25 сакавіка каля 20.30. Суд пачаўся 26 сакавіка, але быў перанесены на 29-га.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ