ФК «Віцебск»: на якой мове павінен весці матчы дыктар?
ФК “Віцебск” сёння на сваім афіцыйным сайце распачаў новую апытанку для сваіх заўзятараў.
На пытанне “На якой мове павінен весці матчы дыктар?” ёсць тры варыянты адказаў: “беларуская родная мова”, “руская” і жартаўлівае - “не прынцыпова, хай гавораць хоць на суахілі”.
Пакуль што ў апытанцы прынялі ўдзел няшмат заўзятараў, усяго некалькі чалавек. Яны выказаліся за рускую мову.