У Віцебску верталёт ператварыўся ў небяспечны атракцыён (фота + видэа)
Праз выбітыя ілюмінатары і незамкнуты верхні люк верталёта Мі-8, усталяванага ў “Алеі вайсковай славы” ў Віцебску, дзеці атрымалі доступ на дах апарата і катаюцца на нясучым вінце, як на горках.
Зважаючы на тое, што вышыня Мі-8 больш за 5 метраў, падзенне з верха вінтакрылай машыны можа скончыцца сур’ёзнымі траўмамі.
Да сораму жыхароў Віцебска трэба адзначыць, што іх страннямі баявая тэхніка, усталяваная ў “Алеі вайсковай славы”, паступова дэградуе. Найбольш пацярпелі шкляныя элементы авіятэхнікі, а выбітыя ілюмінатары зашываюцца бляхай, што вельмі псуе выгляд экспантаў.