Зміцер, з народзінамі!

Рэдакцыя "Народных навін Віцебска" ад сэрца віншуе віцебскага журналіста Зміцера Казакевіча з днём народзінаў.

Зміцер, жадаем табе веры і моцы, здароўя і спрыяльных абставін для здзяйснення ўсіх тваіх жыццёвых і творчых планаў. Усё астатняе ў цябе ёсць. Любім цябе за твой гумар, чалавечую спагадлівасць да ўсіх, назіральнасць і неабыякавасць. І, канешне, за твае тэксты - заўсёды інфармацыйна вострыя, насычаныя яркімі фактамі, стылістычна бездакорныя, напісаныя не толькі мозгам, але і сэрцам. Адным словам, прыгожыя і прафесійныя. Мала хто ўмее так удала працаваць на мяжы журналістыкі і літаратуры. Залатое пяро віцебскай журналістыкі стоадсоткава тваё.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ