Віцебскія актывісты КХП БНФ выступілі супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі

На ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі, 26 красавіка, віцебскія сябры КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Віталь Каваленка (брат палітвязня Сяргея Каваленкі), правялі ў цэнтры горада акцыю супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Яны сталі побач з помнікам Машэраву з плакатамі, на якіх было напісана: «Будаваць АЭС без згоды народа можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль». Прыблізна праз 20 хвілін, калі яны ўжо згарнулі плакаты і збіраліся сыходзіць, да іх пад’ехалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС. І папрасілі паказаць ім змест інфармацыйных матэрыялаў, каб, па словах Дзяржаўцава, "паглядзець, ці няма там заклікаў да звяржэння дзяржаўнага ладу».

Ян Дзяржаўцаў сцвярджае, што падчас размовы з прадстаўнікамі аховы правапарадку іх здымаў з машыны міліцэйскі відэаапэратар, а потым, да самага прыпынку транспарта, удзельнікаў акцыі суправаджалі некалькі спецназаўцаў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ