Скажы, суддзя, ці быў афсайд?

Гол Ганны Валадзько на пачатку першага тайма гульні паміж віцебскім “Універсітэтам” і гродзенскай “Нівай-Белкард” абнадзейваў, што зямлячкі ў нацыянальным першынстве нарэшце адсвяткуюць сваю першую вікторыю.

Але свята зноў не на нашай вуліцы. У тым жа першым тайме госцям удалося зраўняць лік. На думку прыхільнікаў нашых футбалістак, мяч быў забіты з афсайда.

Пасля гола гаспадыні поля правялі добраю атаку, якая ледзь не завяршылася поспехам. Мяч пасля ўдара Антаніны Мігель трапляе ў перакладзіну.

З пачатку другога тайма становішча для “Універсітэта” ускладнілася. Нашы дзяўчаты прапусцілі мяч, і за неспартовыя паводзіны з поля выдалілі капітана каманды Марыю Земераву. Урэшце – параза віцябчанак 1:3.

Пасля гульні некаторыя заўзятары выказалі прэтэнзіі бакавому рэферы у сувязі з неякасным, на іхнюю думку, судзействам матча.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ