Яшчэ адзін прыклад разыходжання слоў і спраў з боку чынавенства. На вуліцы Талстога ў Віцебску распачынае новы алкагольны сезон "заведение", якое абсалютна не ўпісваецца ў атмасферу гістарычнага цэнтру і якое віцебскія ўлады абяцалі прычыніць.
Прынамсі, такое абяцанне прагучала летась з вуснаў галоўнага архітэктара Віцебска Віталя Дубіка на сустрэчы, прысвечанай абмеркаванню ўсталявання помніка князю Альгерду. Тады чыноўнік казаў, што гэта рэстарацыя працуе апошні год. Аднак гэта заява не перашкодзіла "питейному заведению" зноў адкрыцца, ды яшчэ з большай пампезнасцю, чым калі раней.