“Відаць, Бог перад Вялікаднем не даў камандам забіць”

Мірам разышліся на віцебскім Цэнтральным спартовым комплексе футбольныя клубы “Віцебск” і мікашэвіцкі “Граніт”. Ніводная з каманд не рэалізавала свае моманты, і гульня завяршылася з нічыйным лікам 0:0.

Галоўны трэнер “Граніта” Валерый Бахно на пасляматчавай прэс-канферэнцыі адзначыў, што ў Віцебску неякаснае поле, таму каманды стараліся больш гуляць верхам. Гульня была роўная. "Відаць, Бог перад Вялікаднем не даў камандам забіць, каб трэнеры разам з хлопцамі маглі спакойна адпачыць", - сказаў ён.

Юрый Канаплёў пагадзіўся з трэнерам апанентаў: "Была роўная гульня з узаемнымі шанцамі на поспех. Так, некаторыя моманты крыўдныя. Але калі суддзя не прызначыў пенальці, значыць, яго не было. Па настрою прэтэнзій няма. Трэба працаваць над рэалізацыяй. А варатару трэба працаваць над увядзеннем мяча ў гульню".

Меткі: ,

Чытайце яшчэ