Рашэнне аб утварэнні дзвюх новых плошчаў і пераіменаванні Васкрасенскай плошчы прынята Віцебскім гарадскім саветам дэпутатаў 27 сакавіка за нумарам 204.
Згодна гэтага дакумента тэрыторыя, прылягаючая да Свята-Успенскага сабора, цяпер павінна называцца Успенскай плошчай. Замкавай плошчай стала тэрыторыя на перасячэнні вуліц Замкавай і Пушкіна уключна са скверам Пушкіна.
Уваскрасенская ж плошча пераіменоўваецца ў Ратушную, нумарацыя будынкаў на ёй застаецца ранейшай.