Фотафакт: Жыхары Віцебска зноў ратуюцца ад спёкі ў фантанах
Жыхары Віцебска, у першую чаргу, дзеці, традыцыйна шукаюць паратунку ад спёкі, якая ўсталявалася апошнімі днямі, у гарадскіх фантанах. Максімальная тэмпература 11 траўня дасягала 27,5 градуса вышэй за нуль па шкале Цэльсія. 12 траўня, згодна прагнозу, ртутны слупок можа падняцца да 28 градусаў.