У Полацку да мошчаў Спірыдона Трыміфунцкага стаялі вялізныя чэргі: фотафакт

Нягледзячы на моцную спякоту, да мошчаў свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў Полацку стаялі вялізныя чэргі. Жадаючыя прыкласціся да святыні не змяшчаліся на падворку Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Людзі займалі чаргу нават па-за яго межамі, на вуліцы.

Як паведамляе sobor.by, сустрэча святыні, якая прыбыла з грэчаскай выспы Корфу, адбылася 13 траўня каля паклоннага крыжа на ўездзе ў Полацк. Вернікі чакалі яе на чале з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем. Пасля набажэнства ўладыка Феадосій у машыне з адкрытым верхам правёз святыню па вуліцах горада, дабраслаўляючы жыхароў.

Потым, да ранку 14 траўня, каўчэг з мошчамі свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага знаходзіўся ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Затым святыню павезлі ў Жыровічы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ