Google занёс сайт аршанскай раёнкі ў чорны спіс небяспечных старонак

Пры спробе наведаць сайт “Аршанскай газеты” www.orshanka.by браўзер Google Chrome папярэджвае, што гэты сайт утрымлівае шкоднаснае праграмнае забяспячэнне і можа заразіць кампутар наведніка.
Google занёс сайт аршанскай раёнкі ў чорны спіс небяспечных старонак

Таксама Google паведамляе, што з 626 прасканаваных старонак “Аршанскай газеты” на 20 адбывалася загрузка і ўстаноўка без згоды карыстальніка шкоднаснага ПА. Апошні раз праверка сайта робатам Google адбылася 14 траўня 2013 года. Акрамя таго праз старонку www.orshanka.by былі заражаныя іншыя сайты, у тым ліку яшчэ адзін аршанскі — orshagorodmoy.info.

Антывірус Avast папярэджвае пра заражэнне сайта “Аршанскай газеты” вірусам JS:Decode-AFL [Trj].

Калі цягам месяца www.orshanka.by наведвалі ад 130 да 320 унікальных наведнікаў у дзень, то з 7 траўня (верагодная дата інфецыравання) наведваемасць рэзка ўпала і зараз складае ад 18 да 33 чалавек.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ