У Лепелі з’явіцца вуліца Аляксандра Неўскага
У новым мікрараёне Лепеля з’явіцца вуліца, якая будзе насіць імя Аляксандра Неўскага. Цікава, што, згодна рашэнню Лепельскага раённага савета дэпутатаў, сам мікрараён будзе называцца “микрорайон ЮГ-2” па-руску і… “мікрараён ЮГ-2” па-беларуску.
Усяго надаюцца назвы дзесяці вуліцам. Акрамя названай у гонар наўгародскага князя, будуць яшчэ вуліцы Ф. Занько (Герой Сацыялістычнай працы, педагог з Лепеля), Ерашова (Герой Савецкага Саюза, родам з Лепеля), Квяцінскага (чэмпіён Еўропы па грэблі), Мухіна (Герой Савецкага Саюза, родам з Лепеля), Тамашэвіча (Герой Савецкага Саюза, родам з Лепельскага раёна), Туфтава (Герой Савецкага Саюза, родам з Лепельскага раёна), Канопкі (поўны Георгіеўскі кавалер, родам з Лепельскага раёна), а таксама вуліцы Зеленаградская і Палеская.