У Віцебску пачалі зносіць будынак №31 на праспекце Фрунзэ. Некалі раней у ім размяшчаўся інтэрнат №2 Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Мяркуючы па тым, што гэты будынак, як і дом №29, прысутнічаюць на нямецкім плане Віцебска 1944 года, ён яшчэ даваеннай пабудовы.