Фотарэпартаж з футбольнага матча паміж “Віцебскам” і ”Гарадзеяй”

У гэтым паядынку віцябчане здабылі важную перамогу, абыграўшы лідара першай лігі – “Гарадзею” – з лікам 1:0.

Цяпер наш клуб адстае ад першага радка на шэсць ачкоў. Гульню сваіх падапечных галоўныя трэнеры каманд пракаментавалі наступным чынам.

Андрэй Кіпра, ФК “Гарадзея”:
– Як і любога трэнера, паражэнне мяне не задавальняе. Гульня заўзятарам спадабалася. На пачатку матча мелі шмат момантаў, аднак не рэалізавалі іх. У сучасным футболе першы гол вельмі шмат значыць – каманда атрымлівае пэўную перавагу. Але ўвесь час атакаваць і прэсінгаваць даволі складана. Тым больш "Віцебск" мае пэўную вагу ў першай лізе, таксама ставіць сур'ёзныя задачы. Таму складана было адквітаць нават мінімальную розніцу. Але мы стараліся, ішлі наперад, таму атрымліваліся вострыя моманты і каля брамы суперніка, і каля нашай. Як трэнер, я не задаволены гульнёй. А наогул, перамог, напэўна, той, хто больш гэта заслугоўвае. Хачу павіншаваць Юрыя Васільевіча з перамогай – цяжкі перыяд цяпер у віцебскім футболе.

Юрый Канаплёў, ФК “Віцебск”:
– Задаволены, што мы выйгралі. Адзінае, што мне не спадабалася ў сённяшнім матчы, – стартавы адрэзак у нашым выкананні. Нясмеласць, скаванасць, неабгрунтаваныя страты… Потым даводзіцца адбіраць мяч. Гуляць у адборы заўсёды цяжэй. Калі забілі гол, сталі гуляць па выніку, у надзеі пайсці ў контратаку. Штосьці атрымалася, штосьці – не. Галоўнае – вынік.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ