У Віцебску з’явіцца Эканамічная вуліца
У Віцебску з’явяцца вуліцы Свабодная, Эканамічная і Занальная. Такую фантазію праявілі дэпутаты гарсавета, даючы назвы геаграфічным аб’ектам на новай пляцоўцы Свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск” у Журжава.
Таксама, відаць, як напамін пра існаваўшы тут аэрадром “Віцебск-Паўночны”, яшчэ некалькі новых вуліц будуць мець назвы Аэрадромная, Узлётная і Штурманская.