На радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, у дзень народзінаў народнага пісьменніка Беларусі, 19 чэрвеня, віншавалі чарговых лаўрэатаў прэміі «За свабоду думкі» імя Быкава. Сёлета імі сталі мастак Алесь Марачкін і музыка Зміцер Вайцюшкевіч.