Хіп-хоп на вуліцах Віцебска. Фотарэпартаж
Прапануем чытачам “Народных навінаў Віцебска” фотарэпартаж з джэм-сэйшна, які зладзілі віцебскія прадстаўнікі культуры хіп-хопа. Каля Летняга амфітэатра — галоўнай сцэнічнай пляцоўкі “Славянскага базара” — бі-боі шліфавалі гранітныя пліты алеі зорак лакцямі, каленямі, а часам нават і патыліцамі. Па словах танцораў на такія мерапрыемствы ў Віцебску часам збіраецца да 50 чалавек.