У Віцебску пройдзе другі тур нацыянальнага першынства па пляжным футболе

Віцебскіх аматараў пляжнага футбола чакаюць насычаныя выходныя. У пойме ракі Віцьба на працягу двух дзён, 29 і 30 чэрвеня, пройдзе другі тур чэмпіяната Беларусі па гэтым відзе спорту. У Віцебску збяруцца ўсе каманды-ўдзельніцы, якіх налічваецца шэсць.

Кожны клуб правядзе па дзве гульні. Таму 29 чэрвеня футбольныя паядынкі будуць праходзіць практычна на працягу ўсяго дня.

Нашы "пляжнікі" - “Вітгазэнерга”, у суботу ў 15.00 згуляюць з гарадзенскім “Нёманам”. А ў 17.30 гэтага дня - з ФК “АРЗ” (Мазыр). У нядзелю віцябляне згуляюць з барысаўскім БАТЭ (у 11.15). Завершыць другі тур наша каманда паядынкам з салігорскім “Гарняком” (у 14.00).

Пасля першага тура “Вітгазэнерга” займае лідыруючую пазіцыю: у чатырох гульнях віцябляне набралі 12 ачкоў. За імі БАТЭ - з 9 ачкамі.

Меткі:

Чытайце яшчэ