На судовым паседжанні па справе Андрэя Гайдукова, якое праходзіла 27 чэрвеня, дзяржабвінаваўца запрасіў для яго 2 гады зьняволення. Пра гэта паведаміў журналістам Генеральны пракурор Аляксандр Канюк. На які артыкул перакваліфікаванае абвінавачванне, ён не удакладніў. Прысуд будзе агучаны ў адкрытым паседжанні 1 ліпеня.
Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 лістапада 2012 году ў Віцебску, нібыта падчас закладкі тайніка са звесткамі, цікавымі для замежных спецслужбаў. Андрэя Гайдукова вінавацілі ў зборы інфармацыі для замежных спецслужбаў, затым абвінавачванне было перакваліфікаванае.
Разгляд справы адбываўся ў закрытым рэжыме.