ФК “Віцебск” пратэставаў супраць малых заробкаў

У суботу, 29 чэрвеня, перад хатняй гульнёй з клубам “Мінск-2” віцебскія футбалісты затрымалі гульню на 15 хвілін. І збіраліся выйсці на поле ў майках з надпісам “Мы гуляем бясплатна”.

Такое рашэнне гульцоў звязана з нізкімі заробкамі (1,5-3 мільёны) і несвоечасовай выплатай грошай.

Пасля пяці хвілін затрымкі гульні ў распранальню да футбалістаў накіраваліся прадстаўнікі праваахоўных органаў. Гульцам паставілі ўмову: або яны выходзяць на матч у сваёй звычайнай форме, або іх увогуле не выпусцяць на поле. Каманда пагадзілася з першым варыянтам.

Паядынак завяршыўся з лікам 1:0 на карысць “Віцебска”.

Як стала вядома карэспандэнту "ННВ", у панядзелак, 1 ліпеня, галоўнага трэнера ФК "Віцебск" Юрыя Канаплёва запрасілі ў гарвыканкам - для вырашэння існуючых у клубе фінансавых праблем.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ