У Беларусі ўпершыню прайшлі спаборніцтвы па пляжным футболе сярод жанчын
У жаночым футболе адбылася гістарычная падзея – прайшоў першы розыграш Кубка краіны па пляжным футболе. Падзеі разгортваліся ў сталічным спартова-аздараўленчым комплексе “Алімпійскі”.
У спаборніцве ўзялі ўдзел чатыры каманды: ЖФК “Мінск”, наш “Універсітет”, магілёўская “Надзея-Днепр” і каманда з Гомеля. Турнір пачынаўся з паўфінальнай стадыі, дзе віцебскі клуб “Універсітет” згуляў з “Мінскам”, а магілёўская каманда – з гомельскай.
У фінал выйшла сталічная каманда і “Надзея-Днепр”. А “Універсітэт” і гомельская дружына аспрэчвалі трэцяе месца. Уладальнікам пераходзячага Кубка стаў “Мінск”, а нашы дзяўчаты занялі чацвёртае месца.
Пасля спаборніцтваў аб’явілі лепшых гульцоў турніру. Лепшым бамбардзірам стала Ліана Мірашнічэнка («Мінск»). Лепшая варатарка – наша зямлячка, якая некалі гуляла за “Універсітэт”, – Іна Бацяноўская («Мінск). Ганна Валадзько прызнана лепшым гульцом нашай каманды.