Народные новости Витебска

На Шаркаўшчыне пачалі разводзіць бетонныя яблыкі

Вялізны бетонны яблык, весам бадай ў палову тоны, з'явіўся ля вёскі Алашкі Шаркаўшчынскага раёну. Гэта ўжо другі помнік яблыку ў гэтым рэгіёне - яшчэ адзін месціцца ў самім райцэнтры.

Адкрыццё помніку шаркаўшчынскаму яблыку адбылося на Яблычны Спас, а менавіта ў Алашках тую бетонную садавіну паставілі таму, што там месціцца музэй Івана Сікоры і расце пасаджаны яго рукамі яблыневы сад.
Іван Сікора - знакаміты беларускі селекцыянер, садавод. Адзін з гатункаў яблыкаў, што быў ім выведзены, носіць назву "Памяць Сікоры".