Абласны этап конкурсу для маладых сем’яў, што жывуць на сяле, пройдзе на Шуміліншчыне. Прыме свята Обальская школа. Конкурс называецца “Уладар сяла”. Прыдумалі яго на Глыбоччыне як мерапрыемства раённага масштабу, а зараз ужо колькі год лепшых сельскіх маладых гаспадароў ды гаспадынь вызначаюць на рэспубліканскім узроўні.
Канкурсантам трэба будзе папіліць дровы, насмажыць дранікаў, упрыгожыць сноп, запрэгчы каня, паказаць сабе ў кулінарных конкурсах і рамёствах. Таксама яны павінны будуць прадрыхтаваць візітку сваёй сям’і – абавязкова на беларускай мове.
Пераможцы абласнога этапу паедуць у Жлобін на “Дажынкі”, там вызначаць уладара сяла рэспубліканскага масштабу.