“Вітэн” блізкі да выхаду ў асноўны раўнд Кубка УЕФА
Чарговую вікторыю адсвяткаваў “Вітэн” у Швецыі.
На гэты раз віцябляне ўзялі верх над ірландскім “Эдэн Каледж”. Пасля першага тайма землякі саступалі ірландцам 1:0. Але пасля перапынку адправілі мяч у вароты суперніка чатыры разы. За дзве з паловай хвіліны да заканчэння матча “Эдэн Каледж” усё-такі скараціў лік – 2:4. Але перамога за нашымі!
Паслязаўтра ў “Вітэна” важны паядынак з гаспадарамі пляцоўкі – “Гётэбергам”. Падапечных Юрыя Поклада задаволіць нічыя. Спадзяемся, што свята зноў будзе на нашай вуліцы.