Дзякуючы “Гравітацыі” віцебскія гаражы аздобіліся графіці (фота + відэа)
14 верасня ў Віцебску адбылося традыцыйнае свята вулічнага мастацтва “Гравітацыя” ў якім, акрамя жыхароў нашага горада, прынялі ўдзел мастакі з Брэста, Гомеля і Мінска.
Першы раз падобнае мерапрыемства ў абласным цэнтры прайшло ў 2009 годзе, праўда тады масткі размалёўвалі не сапраўдныя сцены, а адмысловыя шчыты.
Сёлета ўзорамі сучаснага мастацтва ўпрыгожыліся сцены гаражоў побач з пешаходным мастом праз Гапееў ручай паміж вуліцамі Жасткова і Праўды, а тэмай стаў “Віцебскі арнамент”.
Сярод абстрактных малюнкаў можна вылучыць тры тыповыя віцебскія сюжэты: госці з Мінску намалявалі варыяцыю герба Віцебска, гомельскі мастак — легендарную заснавальніцу горада княгіню Вольгу, а наш зямляк Ура — знакаміты віцебскі трамвай.
Сёлета мерапрыемства праходзіла ў супрацы з кампаніяй «Зробім лепш!»