Танцорка з Віцебска стварыла першы беларускамоўны гурток па трайбле

Віцебская танцорка Дарыя Слобадава адкрыла ў Мінску эксперыментальны гурток па навучанні трайблу, дзе заняткі будуць праводзіцца на беларускай мове.

Дария Слободова. Международный трайбл-фестиваль  «Moon Sensation» состоялся в Витебске. Фото Сергея Серебро

Трайбл — гэта новы танцавальны накірунак, які прыйшоў у Еўропу з Амерыкі, і робіцца ўсё больш модным у Беларусі. Гэты танец уяўляе сабой эклектычнае змешванне трох старадаўніх танцавальных стыляў: індыйскага, егіпецкага і іспанскага. «Tribe» у перакладзе з ангельскай азначае «племя, род», адпаведна, «tribal» — «племянны, які належыць якому-небудзь племю».

httpv://www.youtube.com/watch?v=juXunXxHlDM

Беларуская мова, на думку Дарыі Слобадавай, павінна стаць для гуртка не толькі камфортным сродкам камунікацыі, але і адным з асноўных стрыжняў для развіцця беларускага трайбла як самастойнай з'явы — нацыянальнага эклектычнага стылю танцаў. У стварэнні беларускага накірунку трайбла спадарыня Слобадава спадзяецца на дапамогу шырокага кола прафесiйных гicторыкаў, рэканструктараў і навукоўцаў.

Открытие витебского филиала школы восточных танцев «Азалaис». Фото Сергея Серебро

Дарыя Слобадава — сертыфікаваны педагог і неаднаразовы прызёр шматлікіх конкурсаў па ўсходніх танцах. У траўні 2011 года яна адкрыла ў Віцебску філіял школы ўсходніх танцаў “Азалаіс”, а ў сакавіку 2013 года правяла ў нашым горадзе першы міжнародный трайбл-фестываль “Moon Sensation”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ