Восень ідзе па Віцебску, як цыганка: яркая, вабная, дзёрзкая. Звініць рабінавымі завушніцамі, шуршыць доўгай стракатай спадніцай па сцяжынках у паркавых алеях.
Сярэдзіна кастрычніка - заўсёды асалода для вачэй. Пакуль яшчэ не прыйшоў нудотна-шэры лістапад, пакуль яшчэ дрэвы не асыпалі ўсё сваё золата... Пакуль яшчэ восень - свята. Будзем радавацца і мы, разам з прыродай.