“Родная сторона” адкрыла ў Віцебску міні-футбольнае поле

Сёння ў Віцебску па вуліцы Чкалава каля гімназіі №8 урачыста адкрылі новую міні-футбольную пляцоўку са штучным пакрыццём. Гуляць у футбол тут змогуць як гімназісты, так і ўсе жадаючыя.

Ініцыятары і спонсары гэтага сацыяльнага праекта - кампанія "НТС", праваўладальнік гандлёвага знака "Родная сторона", і асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола".

Падчас урачыстасцяў перад гледачамі прайшлі юныя футбалісты, хакеісты і іншыя спартоўцы. Пасля таго, як перарэзалі чырвоную стужачку, на новенькім полі прайшоў першы матч. Затым дзеці атрымалі падарункі ад намесніка старшыні "Беларуская федэрацыя футбола" Алега Чыкуна і дырэктара кампаніі "Омега-ТП" Жанны Кузнечык.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ