“Славянскі кубак” паехаў у Іран
У Віцебску 27 кастрычніка ў культурна-спартовым цэнтры Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі прайшоў II Міжнародны турнір па мадэльнаму фітнесу і культурызму "Славянскі кубак".
У турніры прынялі ўдзел спартсмены і спартсменкі з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Літвы, Пакістана і Ірана. Мерапрыемства такога рангу ў нашым горадзе праходзіць ужо другі год запар.
Журы абрала пераможцаў сярод мужчын у чатырох катэгорыях: Classic Bodybuilding (Віталь Лютаў, Смаленск), Athletic Bodybuilding (Максім Шалыпін, Віцебск), Super Athletic Bodybuilding (Ахмадзі Панджакі Хасейн, Іран), Extreme Bodybuilding (Адэль Салахетдзінаў, Ніжні Ноўгарад).
Абсалютным чэмпіёнам сярод мужчын, уладальнікам "Славянскага кубка" стаў іранец Ахмадзі Панджакі Хасейн.
Перамога ў жаночым мадэльным фітнесе дасталася Вользе Самак. У жаночым культурызме лепшай стала Аляксандра Далжанкова з Мінска.