“Рубон” – шосты пасля першага круга

Выяздной сутрэчай віцебскі мужчынскі баскетбольны клуб “Рубон” завяршаў першы круг чэмпіяната краіны вышэйшай лігі.

За вікторыяй віцябчане завіталі ў госці да гродзенскай каманды “Прынёманне”. Але наш клуб не здолеў здабыць там два ачкі. У першых трох чвэрцях віцебскія баскетбалісты саступалі суперніку, і толькі заключны перыяд быў за “Рубонам”, у якім ён вёў з розніцай у 10 ачкоў. Аднак канчатковы лік - 72:64 на карысць гарадзенцаў.

Пасля першага круга турнірную табліцу ўзначальвае “Гродна-93”, другі -гомельскі “Сож”, трэцяя – асіповіцкая “Свіслач”. Наш “Рубон” - шосты з васьмі каманд-удзельніц.

Меткі:

Чытайце яшчэ